Сёння - першы дзень вясенніх канікул, у час якіх традыцыйна праходзіць Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. Вучні з 5, 6, 7 і 9 класаў наведалі
Музей Бібліі ў г. Баранавічы, які размешчаны ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага. У музеі прадстаўлены дзясяткі экзэмпляраў Біблій з Грэцыі, Кітая, Іспаніі, краін Афрыкі і нават са шрыфтам Брайля. Аўтары экспазіцыі аднавілі момант, калі былі выяўлены самыя каштоўныя для сусветнай гісторыі кумранскія скруткі. А яшчэ кожны, хто прыйшоў, можа прымерыць на сябе ролю манаха-перапісчыка Святога Пісання. Мэта выставы - паказаць, што Біблія - гэта кніга не толькі для святароў, духоўных асоб, гэта кніга для ўсіх. Яна дае нам адказы на многія пытанні.