Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Пытанні і адказы

                                               Што такое апякунскі савет?

Апякунскі савет з'яўляецца органам самакіравання ўстановы адукацыі і ствараецца з мэтай аказання садзейнічання ў забеспячэнні яго дзейнасці і развіцця.

Рашэнне аб стварэнні апякунскага савета прымаецца ініцыятыўнай групай, у склад якой могуць уваходзіць законныя прадстаўнікі навучэнцаў, педагагічныя работнікі, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і іншых арганізацый, іншыя асобы.

                         Якім дакументам рэгламентуецца дзейнасць апякунскага савета?

Дзейнасць апякунскага савета ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб апякунскім савеце ўстановы адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 № 146 (са зменамі і дапаўненнямі).

            Хто ўзначальвае апякунскі савет? Хто ўваходзіць у склад апякунскага савета школы?

Вышэйшым органам кіравання апякунскага савета з'яўляецца агульны сход. Узначальвае агульны сход апякунскага савета старшыня апякунскага савета, які выбіраецца на 3 гады.

У склад апякунскага савета могуць уваходзіць законныя прадстаўнікі навучэнцаў, педагагічныя работнікі, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і іншых арганізацый, іншыя асобы. Выкананне членамі апякунскага савета сваіх функцый ажыццяўляецца выключна на бясплатнай аснове.

            На рашэнне якіх задач накіравана дзейнасць апякунскага савета?

Задачамі дзейнасці апякунскага савета з'яўляюцца:

 - садзейнічанне ўстанове адукацыі ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, забеспячэнні якасці адукацыі;

  - распрацоўка і рэалізацыя планаў сваёй дзейнасці ў інтарэсах установы адукацыі;

  - садзейнічанне ў паляпшэнні ўмоў працы педагагічных і іншых работнікаў установы адукацыі;

  - вызначэнне напрамкаў, форм, памераў і парадку выкарыстання сродкаў апякунскага савета, у тым ліку на:

  - умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы;

  - удасканаленне арганізацыі харчавання навучэнцаў;

 - правядзенне спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, сацыяльна-культурных, адукацыйных мерапрыемстваў;

  - іншыя мэты, не забароненыя заканадаўствам;

  - садзейнічанне ва ўсталяванні і развіцці міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі;

  - мэтавае выкарыстанне сродкаў апякунскага савета.

                     Як фарміруюцца фінансавыя сродкі апякунскага савета?

Фінансавыя сродкі апякунскага савета фарміруюцца з добраахвотных узносаў, якiя залiчваюцца на бягучы (разліковы) рахунак па ўліку пазабюджэтных сродкаў установы адукацыі, і выкарыстоўваюцца па мэтавым прызначэнні ў адпаведнасці з рашэннем апякунскага савета.

 Ці могуць члены бацькоўскага камітэта ініцыяваць збор (пералік) грашовых сродкаў установе адукацыі?

Міністэрства адукацыі ў адпаведным дакуменце ва ўпраўленні адукацыі аблвыканкамаў, камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама асабліва звярнула ўвагу на недапушчальнасць выканання функцый апякунскага савета членамі бацькоўскага камітэта.

Як Міністэрства адукацыі рэагуе на сітуацыю па зборы грашовых сродкаў з бацькоў?

 Звароты грамадзян, якія змяшчаюць звесткі аб меркаваных фактах збору сродкаў ва ўстановах адукацыі, знаходзяцца на пастаянным кантролі Міністэрства адукацыі.

 Міністэрства адукацыі накіравала ва ўпраўленні адукацыі аблвыканкамаў, камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама дакумент, у якім асаблівая ўвага звернута на недапушчальнасць фарміравання фінансавых сродкаў апякунскага савета ў парушэнне патрабаванняў пункта 24 Палажэння ў частцы фарміравання фінансавых сродкаў апякунскага савета.

Бацькоўская дапамога можа аказвацца толькі на добраахвотнай аснове. Пералік сродкаў ажыццяўляецца па квітанцыі на разліковы рахунак установы адукацыі.

Чым займаецца апякунскі савет, а чым - бацькоўскі камітэт?

Для пачатку разбярэмся, у чым розніца паміж апякунскім саветам і бацькоўскім камітэтам.

Апякунскі савет - гэта орган самакіравання, які можа стварацца ва ўстанове адукацыі, каб дапамагаць з развіццём матэрыяльна-тэхнічнай базы, прыцягваць фінансаванне і паляпшаць умовы вучобы і працы. І нельга асацыяваць яго працу выключна з рамонтамі ці купляй абсталявання - задачы куды шырэй. Рашэнне аб стварэнні савета прымае ініцыятыўная група (справа гэта выключна добраахвотная!) і ўзгадняе з кіраўніком школы, а ў яе склад звычайна ўваходзяць бацькі, педагогі, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і шэфскіх арганізацый. У выпадку парушэнняў закона дзейнасць апякунскага савета можа быць спынена па ініцыятыве кіраўніка ўстановы адукацыі.

У бацькоўскага камітэта задачы іншыя: ён павінен узаемадзейнічаць з педагагічным калектывам у прафілактыцы правапарушэнняў сярод падлеткаў, прапагандзе традыцый установы адукацыі, распаўсюджванні лепшага сямейнага вопыту. Прычым члены камітэта маюць права выносіць на абмеркаванне па сваёй ініцыятыве або па просьбе іншых бацькоў пытанні, звязаныя з паляпшэннем работы. Але грошы на патрэбы ўстановы адукацыі бацькоўскі камітэт прыцягваць не можа: гэты момант дакладна прапісаны ў Палажэнні аб бацькоўскім камітэце. Выключэнне - выхаваўчыя і культурныя мерапрыемствы накшталт паходу ў тэатр або паездкі на экскурсію: тут бацькоўскі камітэт сам вырашае ўсе арганізацыйныя нюансы.

Як яны ўзаемадзейнічаюць?

Абодва органы самакіравання павінны цесна супрацоўнічаць адзін з адным, а каардынуюць іх працу кіраўнік установы адукацыі і яго намеснікі. Праца апякунскага савета проста павінна быць максімальна празрыстай: на інфармацыйных стэндах, сайтах устаноў адукацыі павінна быць рубрыка, прысвечаная яго дзейнасці. Кожны з бацькоў мае права ведаць, хто ўваходзіць у склад савета, што плануецца зрабіць за год, колькі пералічана сродкаў і куды яны патрачаны.

Самае частае пытанне: за чый кошт рамонт у класах?

У Мінадукацыі тлумачаць: з бюджэту выдзяляюцца сродкі і на капітальны, і на бягучы рамонт устаноў адукацыі. Так, ад бацькоў, членаў апякунскага савета, можа зыходзіць ініцыятыва паклеіць шпалеры, пафарбаваць падлогу. Для гэтага зноў жа пералічваюць грошы на разліковы рахунак апякунскага савета, купляюцца фарба, шпалеры. Што рабіць, калі паўдзельнічалі не ўсе? У адмыслоўцаў на гэта такі адказ: дзейнічаць зыходзячы з тых грошай, якія ёсць у наяўнасці. Аказанне дапамогі школе - гэта не толькі пералік сродкаў, тым больш што не ва ўсіх ёсць такая магчымасць. Могуць быць варыянты: вымыць вокны, паклеіць шпалеры... Такая ж сітуацыя і з тэхнічнымі сродкамі для пачатковай школы, скажам, тэлевізарамі: бацькі не павінны іх набываць.