Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне

            КАНЦЭПЦЫЯ НЕПРЫРЫЎНАГА ВЫХАВАННЯ ДЗЯЦЕЙ І  МОЛАДЗІ
                                                                     ГЛАВА 3
                                   ГРАМАДЗЯНСКАЕ І ПАТРЫЯТЫЧНАЕ ВЫХАВАННЕ
25. Грамадзянскасць – інтэгратыўная якасць асобы, арыентаванай на годнае, адказнае і сацыяльна значнае выкананне сацыяльных роляў. Патрыятызм - сістэма ведаў, каштоўнасцей, практычных дзеянняў асобы, грамадства і дзяржавы, накіраваных на развіццё, працвітанне і забеспячэнне нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь; светапоглядная аснова і глыбокае пачуццё любові да сваёй Айчыны, гатоўнасць абараняць яе.
26. Змест выхавання па фарміраванні грамадзянскасці і патрыятызму асобы арыентаваны на засваенне агульначалавечых гуманістычных каштоўнасцей, культурных, духоўных традыцый беларускага народа, ідэалогіі беларускай дзяржавы, прававых ведаў, фарміраванне гатоўнасці да выканання грамадзянскага абавязку, прававой адказнасці. Праца, накіраваная на выхаванне сацыяльна сталай і прафесійна кампетэнтнай, адказнай, адкрытай інавацыям, прыхільнай высокім маральным ідэалам і традыцыйным нацыянальным каштоўнасцям асобы.
27. Умовы выхавання грамадзянскасці і патрыятызму асобы:
  • усведамленне навучэнцамі сутнасці грамадзянскасці, патрыятызму, прывіццё павагі да гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа;
  • выхаванне паважлівых адносін да дзяржаўных сімвалаў (герба, флага, гімна Рэспублікі Беларусь); органам дзяржаўнай улады краіны;
  • фарміраванне ў навучэнцаў маральна-псіхалагічнай і фізічнай гатоўнасці да выканання імі канстытуцыйнага абавязку па абароне Радзімы, павагі да абаронцы Айчыны, воіна; выхаванне на прыкладзе подзвігу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне; фарміраванне маральнай, прававой і палітычнай культуры;
  • павышэнне выхаваўчага патэнцыялу навучальных дысцыплін;
  • прапаганда сацыяльна-эканамічных дасягненняў дзяржавы;
  • непрыманне экстрэмізму, нацыянальнай і рэлігійнай нецярпімасці;
  • развіццё сацыяльна значнай дзейнасці навучэнцаў, педагагічная падтрымка дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў, вучнёўскага (студэнцкага) самакіравання.