Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Прафарыентацыя

ДУА «Інстытут памежнай службы Рэспублікі Беларусь»

Хочаш стаць памежнікам?


Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе адбор кандыдатаў для паступлення ў 2025 годзе на следча-экспертны факультэт установы адукацыі "Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь" з мэтай навучання ў інтарэсах Следчага камітэта.

Навучанне ажыццяўляецца ў вочнай форме па спецыяльнасці "Правазнаўства" са спецыялізацыяй "Судова-пракурорска-следчая дзейнасць".

Пасля заканчэння навучання выпускнікам прысвойваецца кваліфікацыя "Юрыст". Тэрмін навучання складае 4 гады.

Для ўдзелу ў конкурсе на паступленне абітурыенты праходзяць цэнтралізаваныя іспыты па рускай або беларускай мове (на выбар), грамадазнаўству і замежнай мове.

Абітурыенты, якія прайшлі па конкурсе, залічваюцца ў Акадэмію МУС у якасці курсантаў.

Перад залічэннем з абітурыентамі заключаецца кантракт, які прадугледжвае абавязак праходжання службы на працягу тэрміну навучання, а таксама не менш як 5 гадоў пасля выпуску.

Курсанты вучацца за кошт сродкаў бюджэту. Яны забяспечваюцца пражываннем, харчаваннем, форменным абмундзіраваннем і грашовым забеспячэннем, канкрэтны памер якога залежыць ад іх паспяховасці.

Пасля заканчэння Акадэміі МУС выпускнікі пераводзяцца для далейшага праходжання службы ў Следчы камітэт і прызначаюцца на пасады следчых з прысваеннем спецыяльнага звання "лейтэнант юстыцыі".

Выпускнікі Акадэміі МУС не падлягаюць прызыву на тэрміновую ваенную службу, а перыяд навучання залічваецца ім у выслугу гадоў для наступнага назначэння пенсіі па падставах, прадугледжаных заканадаўствам для ваеннаслужачых і супрацоўнікаў ваенізаваных арганізацый.

Каб стаць курсантам следча-экспертнага факультэта Акадэміі МУС і ў далейшым праходзіць службу ў Следчым камітэце неабходна да 15 красавіка 2025 года (а лепш - у бліжэйшы час) звярнуцца ў Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта па адрасе: г.Баранавічы, вул.Савецкая, д. 77/2, к. 205 для праходжання сумоўя, атрымання даведкі-рэкамендацыі на паступленне і падрабязных тлумачэнняў аб парадку далейшых дзеянняў.

Дадаткова пытанні, якія датычацца паступлення на следча-экспертны факультэт Акадэміі МУС, можна ўдакладніць па тэлефонах:

(80163) 48-96-10 (Баранавіцкі міжраённы аддзел);

(80162)27-37-11 (Упраўленне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці).


На партале дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва ў адкрытым доступе па адрасе:  https://gsz.gov.by/popr/ размешчаны новы лічбавы сэрвіс - "Крок у прафесію".

Сэрвіс уключае тэставанне па трох тыпах:

  • прафарыентацыя - дазваляе вызначыць сферу інтарэсаў і меркаваны топ-прафесій па ёй;
  • прафадбор - ступень таго, наколькі абраная прафесія падыходзіць тэстоўванаму;
  • комплекснае тэсціраванне - вызначае "партрэт" тэстоўванага і прапановы па прафесіях.


Тыповыя памылкі пры выбары прафесіі

    Зусім хутка школа застанецца
    ў мінулым і выпускнікам трэба
    зрабіць жыццёва важны выбар -
    вызначыцца з будучай прафесіяй.
    Раім аднесціcя да гэтай
    падзеі максімальна сур'ёзна і
    звярнуць увагу на тыповыя
    памылкі абітурыентаў пры выбары
    прафесіі.

        Чытаць далей

 

САЙТЫ ПА ПРАФАРЫЕНТАЦЫІ:

  • Інфармацыя аб вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь і звесткі аб спецыяльнасцях, правілах прыёму, выніках конкурсу на сайце: www.abiturient.by
  • Установы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі рэгіёну: http://kudapostupat.by/
  • Рэспубліканскі цэнтр кантролю ведаў: http://rikc.by/
  • Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт: http://abit.barsu.by/index.php
  • Спецыялізаваны сайт для абітурыентаў abiturient.by

На думку экспертаў, праз 10 гадоў дзясятка запатрабаваных прафесій будзе выглядаць так:

Інжынеры. Ужо зараз узнікае востры недахоп прафесійных інжынераў, тэхнічных спецыялістаў і кіраўнікоў сярэдняга звяна на вытворчасці. Асабліва будзе шанавацца спалучэнне тэхнічнай і эканамічнай ці юрыдычнай адукацыі.

IT-спецыялісты і распрацоўшчыкі камп'ютэрнага апаратнага забеспячэння. Гэта нядзіўна, камп'ютары трывала ўвайшлі ў нашае жыццё. Цяпер найменшы разрыў паміж патрэбамі рынку і выпускам маладых спецыялістаў апынуўся ў IT-галіне, але складана прагназаваць патрэбнасць у спецыялістах на пяць гадоў наперад.
Спецыялісты ў галіне нанатэхналогій. Як чакаецца, нанатэхналогіі ахопяць машынабудаванне, касмічныя тэхналогіі, харчовую прамысловасць, медыцыну і г.д.

Спецыялісты па электроніцы і біятэхналогіі. Біятэхналогіі выкарыстоўваюцца ў малекулярнай медыцыне, у біяфармацэўтычных вытворчасцях і ў іншых галінах. Мэтай навуковых распрацовак можа з'яўляцца, напрыклад, стварэнне новых крыніц харчавання або электронных схем, заснаваных на жывых мікраарганізмах.

Маркетолагі. Прагназуецца, што гадоў праз 10 на рынку тавараў і паслуг узнікне перанасычэнне. І таму запатрабуюцца маркетолагі - стратэгі кампаніі, якія кіруюць сістэмай, арыентаванай на вытворчасць разнастайных выгод і задавальненне інтарэсаў вытворцаў і спажыўцоў.

Спецыялісты, звязаныя з сервісам. Даходы насельніцтва растуць, расце колькасць сярэдняга класа, а значыць, павялічыцца патрэбнасць у якасным сэрвісе. Прычым попыт на прафесіі сферы абслугоўвання, як паказвае досвед заходнееўрапейскіх краін і ЗША, будзе штогод узрастаць.

Лагісты. Інтэграцыя Беларусі ў сусветны рынак запатрабуе прытоку прафесійных лагістаў.

Эколагі. Прадугледжваецца, што ў далейшым усё большае месца будуць займаць праблемы захавання навакольнага асяроддзя. Рост шкодных выкідаў у атмасферу ставяць праблемы экалогіі на адно з першых месцаў у будучыні глабальным свеце.

Медыкі. У прыватнасці, рост попыту ў гэтай галіне звязваюць з пошукам сродкаў падаўжэння жыцця.

Хімікі. Спецыялісты ў галіне хіміі, у першую чаргу, будуць запатрабаваны ў сферы энергетыкі. Хаця, як вядома, на бліжэйшыя 10 гадоў запасаў нафты хопіць, ужо зараз чалавецтва працуе над развіццём альтэрнатыўных крыніц энергіі.

Сярод тых, каму ў агляднай будучыні будзе цяжка знайсці прэстыжную і высокааплатную работу, эксперты назвалі спецыялістаў, занятых у сацыяльнай сферы, навуцы і сістэме дзяржаўнай аховы здароўя. Таксама ўпадзе попыт на мадэльераў, канцэртных дырэктараў, інструктараў па дайвінгу, фларыстаў, вэб-дызайнераў, брокераў, дыстрыбутараў і пластычных хірургаў.