"Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2020/2021 навучальным годзе "
(Інструктыўна-метадычнае пісьмо)
Мэта выхаваўчай работы ДУА "Мірская СШ" Баранавіцкага раёна:
стварэнне ўмоў для станаўлення рознабакова развітай асобы з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, якая адчувае патрэбнасць у творчасці і ў самарэалізацыі, здольнай да свабоднага і адказнага сацыяльнага дзеяння, якая ўмее прымаць рашэнні і адказваць за свае ўчынкі.
Задачы на 2020/2021 навучальны год:
Зыходзячы з аналізу ідэалагічнай і выхаваўчай работы, вызначаны наступныя задачы далейшай дзейнасці ўсіх удзельнікаў выхаваўчага працэсу на новы навучальны год:
-
павысіць якасць арганізацыі паходаў і экскурсій праз адказны падыход да прадумвання маршрутаў класнымі кіраўнікамі і растлумачальную работу з бацькамі аб неабходнасці ўдзелу дзяцей у экскурсіях, прыцягненнем бацькоў да дапамогі ў іх арганізацыі і правядзенні, правядзенні сумесных экскурсій з іншымі школамі раёна;
-
стымуляваць ініцыятыўнасць і актыўнасць удзелу ў жыцці школы навучэнцаў праз задавальненне іх запытаў у арганізацыі выхаваўчай работы;
-
павялічыць колькасць ахопу навучэнцаў дадатковай адукацыяй не менш за 90%, з забяспечаннем работы ў шосты школьны дзень не менш за 40 % аб’яднанняў па інтарэсах;
-
павысіць эфектыўнасць работы СППС, класных кіраўнікоў, грамадскасці па рашэнню праблем дэвіянтных паводзін навучэнцаў і прафілактыцы правапарушэнняў;
-
палепшыць дысцыпліну навучэнцаў праз сістэматычную растлумачальную і выхаваўчую работу ў дадзеным напрамку класных кіраўнікоў і настаўнікаў-прадметнікаў, адказных адносін да дзяжурства па школе педагогаў;
-
павысіць ініцыятыўнасць і актыўнасць удзелу ў жыцці школы бацькоў, у тым ліку ў шосты школьны дзень, праз задавальненне іх запытаў у арганізацыі выхаваўчай работы;
-
працягнуць работу па вывучэнню дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь і сэнсу ўмоўных знакаў, закладзеных у іх праз сістэму выхаваўчых мерапрыемстваў, прысвечаных дзяржаўным святам і памятным датам;
-
працягнуць работу па фарміраваню ў навучэнцаў інфармацыйнай культуры праз правядзенне інфармацыйных гадзін з запрашэннем дзяржаўных ці грамадскіх дзеячаў, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, дэпутатаў і інш.;
-
працягваць удасканальваць узровень майстэрства педагогаў-выхавальнікаў з дапамогай шырокай самаадукацыйнай дзейнасці.