Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

ГА "БРПА"

Пошукавы праект "Беларусь памятае"

Сайт грамадскага аб'яднання "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя"

"Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя" (БРПА) - самастойнае, добраахвотнае, грамадскае, шматнацыянальнае аб'яднанне дзяцей і падлеткаў, арыентаванае на агульначалавечыя каштоўнасці, якія прадстаўляюць і абараняюць інтарэсы і правы сваіх членаў.

МЭТА БРПА: Дапамагчы кожнаму піянеру стаць Грамадзянінам, сваімі справамі і ўчынкамі прыносіць карысць сабе, сваёй сям'і, Радзіме.

ДЭВІЗ БРПА:

- Піянер! Да спраў на карысць Радзіме, да дабра і справядлівасці будзь гатовы!

Адказ: - Заўсёды гатовы!

Членам БРПА можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь старэйшы за 7 гадоў незалежна ад яго стаўлення да рэлігіі, які прызнае Статут і выконвае яго, прымаючы ўдзел у дзейнасці піянерскай арганізацыі. Дзеці і падлеткі, з 7 да 16 гадоў, уступаюць у піянерскую арганізацыю з пісьмовага дазволу сваіх законных прадстаўнікоў.

КОЖНЫ Член БРПА, прытрымліваючыся традыцый арганізацыі, імкнецца:

  • берагчы сваё добрае імя, годнасць арганізацыі;
  • рабіць так, каб яго слова не разыходзілася са справай;
  • клапаціцца аб усіх, хто мае патрэбу ў дапамозе;
  • быць гаспадаром сваёй арганізацыі, з павагай ставіцца да працы, быць беражлівым, умець зарабляць грошы, ведаць ім цану;
  • паважаць меркаванне таварышаў, быць верным сяброўству.

Сімволіка БРПА:

Талісман быў выбраны па выніках Рэспубліканскага конкурсу на распрацоўку піянерскага талісмана і слогана піянерскай арганізацыі "proБРПА - перазагрузка", які праводзіўся ў 2018-2019 навучальных гадах. Піянерская арганізацыя атрымала больш за 1000 малюнкаў. На рэспубліканскі этап конкурсу было прадстаўлена 20 работ. Экспертнае журы адабрала пераможцу конкурсу, якім стала Жалезнякова Вікторыя, вучаніца ДУА «Сярэдняя школа № 25 г.Гомеля ім. Б.А.Царыкава», Гомельскай абласной піянерскай арганізацыі. Прафесійныя дызайнеры дапрацавалі і адшліфавалі выяву Агеньчыка.

Прэзентацыя талісмана піянерскай арганізацыі адбылася 18 мая 2019 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь.

Мультфільм "Будзь у камандзе Вогніка"


СТАТУТ арганізацыі

Структура арганізацыі

Кіраўніцтва Брэсцкага абласнога Савета ГА "БРПА"

Баранавіцкі РС ГА "БРПА"

Піянерская арганізацыя жыве па сваіх правілах і захоўвае традыцыі:

  • "Закон гонару": Піянер беражэ сваё добрае імя, годнасць арганізацыі.
  • «Закон слова»: Слова піянера не разыходзіцца са справай.
  • «Законы клопату»: Піянер клапоціцца аб усіх, хто мае патрэбу ў дапамозе.
  • «Закон гаспадара»: Піянер - гаспадар сваёй арганізацыі, з павагай ставіцца да працы, беражлівы, умее зарабляць грошы, ведае ім кошт.
  • «Закон сяброўства»: Піянер паважае меркаванне таварышаў, верны сяброўству.

Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя адзначае наступныя святы:

19 мая - Дзень піянерскага сяброўства. У гэты дзень у 1922 г. 11 Усерасійская канферэнцыя РКСМ прыняла рашэнне аб распаўсюджванні досведу працы першых піянерскіх атрадаў па ўсёй краіне.
20 чэрвеня - Свята піянерскага вогнішча. У гэты дзень у 1922 г. адбыўся першы збор першага піянерскага атрада ў Беларусі.
13 верасня - Дзень БРПА. У гэты дзень у 1990 г. X Рэспубліканскі злёт піянераў прыняў рашэнне аб самастойнасці Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі як суб'екта Саюза піянерскіх арганізацый - Федэрацыі дзіцячых арганізацый (СВА-ФДА).

Традыцыйныя для БРПА святы краіны:

8 лютага - Дзень юнага патрыёта;
15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі;
Другая нядзеля мая - Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь;
9 мая - Дзень Перамогі;
1 чэрвеня - Дзень абароны дзяцей;
3 ліпеня - Дзень Незалежнасці;
17 верасня - Дзень народнага адзінства.

Адукацыйная платформа для важатых

Адукацыйная платформа для піянераў

Бацькам аб ГА "БРПА"

Праекты ГА "БРПА"