Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Мэты і задачы

Мэта і задачы дзейнасці на 2024/2025 навучальны год

Мэта: Стварэнне ўмоў для павышэння якасці адукацыі праз развіццё адукацыйнай прасторы ўстановы адукацыі, рэалізацыю індывідуальных магчымасцей усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, фарміраванне і развіццё сацыяльна мабільнай, маральна і фізічна здаровай асобы, здольнай да самавызначэння і самарэалізацыі ў адпаведнасці з актуальнымі і перспектыўнымі патрэбнасцямі грамадства і дзяржавы,  праз цеснае супрацоўніцтва школы, сям'і, соцыума.

Задачы: Працягваць працу па павышэнні якасці адукацыйнага працэсу праз развіццё функцыянальнай пісьменнасці навучэнцаў, узмацненне міжпрадметных сувязей пры вывучэнні вучэбных прадметаў, выкарыстанне новых падыходаў да рэалізацыі дамашніх заданняў, укараненне інтэрактыўных форм арганізацыі адукацыйнага працэсу, пастаноўку SMART-мэтаў на вучэбных занятках, развіццё сістэмы дапрофільнай і профільнай падрыхтоўкі, рэалізацыю варыятыўнасці метадаў і прыёмаў у рабоце з высокаматываванымі навучэнцамі. 

Стварыць умовы для павышэння прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па фарміраванні і развіцці функцыянальнай пісьменнасці навучэнцаў, рэалізацыі міжпрадметных сувязей, актуальных напрамкаў прафарыентацыйнай работы, прафілактыцы супрацьпраўных паводзін навучэнцаў праз апераджальнае развіццё і выкарыстанне куратарскай методыкі, новых падыходаў да рэалізацыі дамашніх заданняў, правядзенне ўрокаў для дарослых, укараненне інтэрактыўных форм арганізацыі адукацыйнага працэсу, пастаноўку SMART-мэтаў на вучэбных занятках, рэалізацыю варыятыўнасці метадаў і прыёмаў у рабоце з высокаматываванымі навучэнцамі. 
 Забяспечваць якасць спецыяльнай адукацыі, ствараць спецыяльныя ўмовы для атрымання адукацыі асобамі з АПФР, развіваць творчыя здольнасці навучэнцаў, уцягваць іх у розныя віды сацыяльна значнай дзейнасці.
Удасканальваць сістэму работы па патрыятычнаму і духоўна-маральнаму выхаванню навучэнцаў, прафарыентацыйнай работы, прафілактычнай работы па прадухіленню супрацьпраўных паводзін непаўналетніх, фарміраванню навыкаў бяспечных і адказных паводзін пры ўзаемадзеянні з законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх.
Забяспечыць здароўезберагальныя і бяспечныя ўмовы навучання і работы ва ўстанове адукацыі шляхам умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы, захавання патрабаванняў аховы працы, супрацьпажарнай бяспекі, стварэння здароўезберагальнай прасторы.