Участковы інспектар ІСН Папко Алена Віктараўна
Прафілактычныя лістоўкі Міністэрства ўнутраных спраў
Як зрабіць адпачынак на вадзе бяспечным?
З 1 сакавіка 2021 года дзейнічае Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 06.01.2021 № 91-3, Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 06.01.2021 № 92-3. З матэрыяламі можна азнаёміцца тут.
Деэкрэт № 18. Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем'ях
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Аб прызнанні дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы" ад 15 студзеня 2019 г. № 22
Пастанова ад 1 снежня 2023 г. № 856 "Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 студзеня 2019 г. № 22"
З 1 мая па 1 кастрычніка праводзіцца рэспубліканская міжведамасная праграма "Клопат".
Мэта праграмы - гэта зніжэнне падлеткавай злачыннасці, павышэнне эфектыўнасці ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый па прафілактыцы супрацьпраўных паводзін праз уцягванне дзяцей і падлеткаў у летні перыяд у сацыяльна значную дзейнасць, актыўны культурны, аздараўленчы адпачынак. Каб нашы дзеці не здзяйснялі неабдуманыя ўчынкі, не падвяргалі сваё жыццё небяспецы, дарослыя абавязаны добра арганізаваць іх вольны час у летні перыяд. У мэтах арганізацыі вольнага часу непаўналетніх у летні перыяд на базе ўстаноў культуры, адукацыі будуць працаваць гурткі, секцыі, клубы па інтарэсах. Больш падрабязную інфармацыю бацькі, хлопчыкі і дзяўчынкі могуць атрымаць ва ўстановах адукацыі і культуры па месцы жыхарства. Памятайце, гультайства - галоўная прычына злачынстваў!
Паважаныя бацькі! Не лішнім будзе перыядычна нагадваць дзецям элементарныя правілы бяспечных паводзін на вадзе, на дарогах, а таксама ў іншых патэнцыйна небяспечных месцах.
На вадзе: - купацца можна толькі ў спецыяльна адведзеных месцах.
- калі ты купаешся, побач павінны быць дарослыя.
- не нырай у незнаёмых месцах.
- не заходзь у глыбокае месца, калі не ўмееш плаваць.
- не заплывай далёка на надзіманых прадметах.
- не заплывай за буйкі.
На дарозе:
- пераходзь дарогу толькі па пешаходным пераходзе.
- пешаходы абавязаны абазначаць сябе ў цёмны час сутак святлоадбіўнымі элементамі пры руху па праезнай частцы дарогі.
- кіраванне матацыклам, мотаролерам (скутэрам) дазволена з 16 гадоў пры наяўнасці вадзіцельскага пасведчання катэгорыі "А", падчас руху абавязкова неабходна карыстацца шлемам бяспекі.
- Дзецям да 14 гадоў без дарослага па праезнай частцы і абочыне ездзіць забаронена.
- абавязкова прышпілісь пры руху ў аўтамабілі;
- пераходзіць праз чыгуначныя пуці дапускаецца толькі ва ўстаноўленых і абсталяваных для гэтага месцах;
- забаронена падкладаць староннія прадметы на рэйкі, кідаць штосьці ў які праходзіць цягнік, падлазіць пад цягнік.
Пажарная бяспека:
- не гуляй з адкрытым агнём (запалкамі, запальніцамі).
- не карыстайся гаручымі і лёгкаўзгаральнымі вадкасцямі.
- не пакідай без нагляду уключанымі электранагравальныя прыборы.
А таксама нагадваем: - у вячэрні час дапускаецца знаходжанне на вуліцы асоб, якія не дасягнулі 16-гадовага ўзросту, толькі да 23.00. У выпадку невыканання гэтага патрабавання ў адносінах да бацькоў будзе разгледжана пытанне аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці ў парадку ч. 2 арт. 10.3 КаАП Рэспублікі Беларусь (невыкананне абавязкаў па суправаджэнні або забеспячэнні суправаджэння непаўналетняга ў начны час). - з Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь
- артыкул 19.3 - распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў або піва, спажыванне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх аналагаў у грамадскім месцы або з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане ап'янення - цягнуць накладанне штрафу ў памеры да васьмі базавых велічынь .
Нагадваем аб недапушчальнасці пакідання непаўналетніх дзяцей без нагляду. Яшчэ раз заклікаем усіх жыхароў Баранавицкага раёна разглядаць выпадкі пакідання дзяцей без нагляду як надзвычайнае здарэнне. Не будзьце абыякавыя! Паведаміце аб тым, што непаўналетнія дзеці засталіся адны. Магчыма, Вы выратуеце гэтым жыццё!