ПАСЯДЖЭННЕ БАЦЬКОЎСКАГА ЎНІВЕРСІТЭТА
22 жніўня 2025 года
ДУА «Мірская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Р.А.Чакмянёва» правяло чарговае пасяджэнне бацькоўскага ўніверсітэта, падчас якога былі падрабязна разгледжаны пытанні шкодных звычак у падлеткаў, а таксама эфектыўныя стратэгіі і метады барацьбы з імі. Бацькі атрымалі карысную інфармацыю і рэкамендацыі ад спецыялістаў, накіраваныя на прафілактыку і пераадоленне негатыўных залежнасцяў у дзяцей.



ПАСЯДЖЭННЕ БАЦЬКОЎСКАГА ЎНІВЕРСІТЭТА
18 ліпеня 2025 года
18 ліпеня прайшоў чарговы сход Бацькоўскага ўніверсітэта, які быў праведзены ў Мірскай АВАП. У ходзе сустрэчы была атрымана інфармацыя аб тым, што такое экстрэмізм, якія яго праявы і наступствы для грамадства і сям'і.
Педагогам сацыяльным і намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце было расказана аб розных формах экстрэмісцкай дзейнасці, уключаючы радыкальныя ідэалогіі і групы, якія могуць негатыўна ўплываць на моладзь. Удзельнікі сходу даведаліся пра прыкметы, на якія варта звяртаць увагу, каб своечасова распазнаць патэнцыйныя пагрозы.



18 чэрвеня 2025 года
Сёння, 18.06.2025, у рамках Бацькоўскага ўніверсітэта была праведзена гутарка аб прафілактыцы махлярства ў сетцы Інтэрнэт. Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Гутырчык В.М. расказала аб падробленых чатах, якія выкарыстоўваюць ашуканцы, як распазнаць дыпфейкі і абараніць свае асабістыя даныя. Педагог сацыяльны Селівончык Ю.А. ўручыла бацькам памяткі па правілах бяспечных паводзін у Інтэрнеце.





30 мая 2025 года
Сёння ў ААТ "Агракамбінат "Мір" прайшла рабочая сустрэча з законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў у рамках праграмы "Бацькоўскі ўніверсітэт" у фармаце інтэрактыўнай гутаркі. Мэта сустрэчы метадыста раённага вучэбна-метадычнага кабінета Кандратчык І.Г. і намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА "Мірская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Р.А. Чакмянёва" Гутырчык В.М. была накіравана на гутарку з бацькамі аб тым, як правільна фармаваць здаровыя лічбавыя звычкі ў падрастаючага пакалення, як зберагчы дзяцей ад лічбавай залежнасці і дапамагчы дзіцяці вырасці адказным лічбавым грамадзянінам.







15 сакавіка 2025
Ва ўстанове адукацыі ў фармаце анлайн праходзіць абласны бацькоўскі сход "Любоў бацькоў - аснова..." па пытанні прыцягнення ўвагі да праблемы суіцыдальных паводзін непаўналетніх.



19 лютага 2025 года
Бяспека дзяцей - клопат дарослых. Перад бацькоўскай грамадскасцю з прафілактычнай гутаркай выступілі інспектар ІСН Баранавіцкага РАУС Прымшыц І.С., інспектар АДАІ Баранавіцкага РАУС Талкун К.С., начальнік пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №18 Самушчаў В.Э.




26 кастрычніка 2024 года
У рамках Дня ўзаемадзеяння з сям'ёй адбылася першая сесія бацькоўскага ўніверсітэта. Пытанне, якое было вылучана для абмеркавання, - збалансаванае харчаванне малодшых школьнікаў.



Літаратурна-музычная гасцёўня "Самыя родныя"


28 жніўня 2024 года
Педагогам-псіхолагам Лелес А.С. праведзена гутарка "Як прадухіліць суіцыдальныя паводзіны непаўналетняга" з работнікамі ААТ "Агракамбінат "Мір".









12 ліпеня 2024 года
Педагогам сацыяльным Кулак К.І. праведзена гутарка аб кібербулінгу і махлярстве ў сацыяльных сетках з работнікамі ААТ "Агракамбінат "Мір".



18 чэрвеня 2024 года
Намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Гутырчык В.М. і педагогам сацыяльным Кулак К.І. была праведзена гутарка аб мерах антынаркатычнай накіраванасці для работнікаў ААТ "Агракамбінат "Мір".






28 кастрычніка 2023 года
У рамках праекта "Бацькоўскі ўніверсітэт" педагогі і бацькі навучэнцаў абмеркавалі тэму
"Шляхі пераадолення дрэнных звычак"



Бацькі пачатковых класаў былі азнаёмлены з асноўнымі правіламі здаровага харчавання Яны папрацавалі ў групах, падзяліліся традыцыямі харчавання, якія замацаваліся ў іх сем'ях. Былі азнаёмлены з тэхналагічнымі картамі, паводле якіх рыхтуецца ежа для навучэнцаў. А пазней у школьнай сталовай змаглі прадэгуставаць тыя сняданкі, якія атрымліваюць іх дзеці.



Бацькі далі высокую адзнаку такім прыгатаваным стравам, як шакаладна-тварожная запяканка, тварожная запяканка, амлет натуральны, амлет на малацэ.




