Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Імя Героя - школе

Мірская школа ўдастоена гонару насіць імя Героя Савецкага Саюза Рыгора Анатольевіча Чакмянёва, які аддаў жыццё ў баі каля вёскі Цешаўля Баранавіцкага раёна 8 ліпеня 1944 года пры вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Памятник на братской могиле

Помнік на брацкай магіле, дзе пахаваны Герой

Памятный знак в Сочи

Памятны знак Герою ў горадзе Сочы, устаноўлены на вуліцы імя Р.А.Чакмянёва


 18 красавіка 2024 года вучні 2 і 3 класаў пабывалі ў пасёлку Першамайскi на экскурсiі "Баявымi сцежкамi Чакмянёва Р. А.", каля Брацкай магiлы, дзе пахаваны Герой, імя якога носіць Мірская школа.

4 мая 2024 года каля школы ўстаноўлены памятныя таблічкі ў гонар Героя Савецкага Саюза Р.А.Чакмянёва

17.01.2025 
Наведванне школы дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання Хлябовічам Г.Я. У экспазіцыі, прысвечанай Герою Савецкага Саюза Р.А.Чакмянёву

24.01.2025 у школе адбыўся тэлемост, прысвечаны дню нараджэння Р.А.Чакмянёва. Герой Савецкага Саюза, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, які загінуў пры вызваленні Баранавіцкага раёна, звязаў моцнай ніткай чатыры школы - Мірскую сярэднюю школу імя Героя Савецкага Саюза Р. А. Чакменёва, Цешаўлянскую сярэднюю школу, САШ 11 г. Сочы і САШ 57 г. Сочы. Атмасфера сяброўства і цяпла панавала ў зале. Кожная школа падрыхтавала прэзентацыйны відэаролік, у якім расказала пра сваё школьнае жыццё. Падчас мерапрыемства была праведзена віктарына пра жыццё Р.А.Чакмянёва, у якой навучэнцы прадэманстравалі свае веды пра Героя. Завяршылася мерапрыемства сумеснай песняй "Дзень Перамогі".

28.01.2025 кіраўніцтва ўстановы адукацыі і навучэнцы ўшанавалі памяць Героя Савецкага Саюза Г.А.Чакмянёва і іншых загінуўшых салдат у бітве з нямецкімі акупантамі за вызваленне Баранавіцкага раёна. Мы памятаем! Мы ганарымся!

Візіт Янковіч Святланы Кіркораўны, дырэктара Муніцыпальнай агульнаадукацыйнай бюджэтнай установы «Сярэдняя школа № 11 г. Сочы імя Героя Савецкага Саюза Рыгора Іванавіча Карнеева»

Тэлемост, прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі


Акцыя «Вянок ад двух берагоў адной Перамогі»

Дзве школы - адна гісторыя. Дзве лакацыі - адна памяць.

 У Дзень абаронцаў Айчыны кіраўніцтва і навучэнцы ДУА «Мірская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Р.А.Чакмянёва» разам з навучэнцамі МАБУ «Сярэдняя школа №11 г. Сочы імя Героя Савецкага Саюза Карнеева Г.І» ушанавалі памяць агульнага Героя Рыгора Чэкменева.