Дата правядзення: 21 сакавіка 2024 г.
Тэма: «Радзіма мая Беларусь у асобах. Адданыя справе і краіне» (аб дзяржаўных дзеячах, прадстаўніках органаў дзяржаўнага кіравання).
Сёння, 21 сакавіка, у Мірскай сярэдняй школе імя Героя Савецкага Саюза Г.А.Чакмянёва ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ прайшла сустрэча навучэнцаў 8-10 класаў са старшынёй Навамышскага сельскага савета Бажком Віталём Валер'евічам. Тэму сустрэчы "Радзіма мая Беларусь у асобах. Адданыя справе і краіне" (аб дзяржаўных дзеячах, прадстаўніках органаў дзяржаўнага кіравання) навучэнцы абмеркавалі з госцем у фармаце "Сто пытанняў даросламу".