Неад'емнай часткай адукацыйнага і выхаваўчага працэсу з'яўляецца
БІБЛІЯТЭКА
Функцыі школьнай бібліятэкі :
• ВЫХАВАЎЧАЯ
• АДУКАЦЫЙНАЯ
• ІНФАРМАЦЫЙНАЯ
Мэта і задачы на 2024/2025 навучальны год:
Мэта: дапамога навучэнцам у працэсе сацыялізацыі, у маральным станаўленні асобы, якое ўключае некалькі напрамкаў: ідэалагічны, грамадзянска-патрыятычны, духоўна-маральны, гістарычны, эстэтычны, інтэлектуальны, працоўны, экалагічны, сямейны.
Задачы:
1. Вывучаць, захоўваць і папулярызаваць гісторыка-культурную і кніжную спадчыну Рэспублікі Беларусь праз арганізацыю і правядзенне інфармацыйна-асветніцкіх і культурна-дасугавых мерапрыемстваў.
2. Фарміраваць ў вучняў павагу і гонар за дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь праз пастаянна дзеючыя тэматычныя выставы-экспазіцыі, выставы-прэзентацыі, інтэрактыўныя агляды і гутаркі.
3. Падтрымліваць дзіцячае і сямейнае чытанне праз узаемадзеянне бібліятэкі і сям'і па далучэнні дзіцяці да кнігі і чытання.
4. Выхоўваць і фарміраваць інфармацыйную і медыякультуру, чытацкую граматнасць навучэнцаў, беражлівыя адносіны да кнігі – крыніцы ведаў праз творчыя урокі інфармацыйнай культуры, класныя гадзіны, гутаркі, індывідуальныя і групавыя кансультацыі.
Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Брэсцкага абласнога выканкама адзначыла бібліятэкара нашай школы Альшэўскую Наталлю Леанідаўну Дыпломам ІІІ ступені як пераможцу першага этапа VІ рэспубліканскага конкурса
"Бібліятэка - цэнтр духоўнага асветніцтва і выхавання"