Вучні 1 класа скончылі працаваць над праектам "Птушкі роднага краю", які ажыццяўляўся на працягу двух месяцаў і складаўся з трох блокаў:
- "Вывучаем птушак";
- "Дапамагаем птушкам";
- "Творчая майстэрня".
Дзеці вывучалі шмат пазнавальнага матэрыялу аб птушках, працуючы з бібліятэкарам школы Альшэўскай Н. Л., складалі калажы аб птушках, рабілі выставы работ, наведалі ў рамках праекта парк жывёл "Дзяколы", з татамі развесілі шпакоўні каля школы, праводзілі віктарыны аб птушках, творчыя конкурсы. Насычана, разнастайна і цікава праходзіла праца ў 1-класнікаў. Эфектыўная форма экалагічнага выхавання атрымалася.