Сёння ў школе прайшоў Міжнародны дзень энергазберажэння, які адзначаецца штогод 11 лістапада. Вучні запісалі відэа па правілах энергазберажэння. З малодшымі школьнікамі ў ГПД праведзена цікавая гутарка аб эканоміі каштоўных энергарэсурсаў, іх рацыянальным выкарыстанні. Мерапрыемствы праводзіліся з мэтай выхавання
экалагічнай культуры і экалагічна-арыентаванага стаўлення да прыроды роднага краю.