Надышоў апошні дзень восеньскага аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем "Вясёлка". Гэты дзень быў вясёлы і адначасова сумны. Вясёлы ад таго, што былі падведзены вынікі работы лагера, якія парадавалі не толькі дзяцей, але і дарослых. Сумны таму, што гэтыя дні праляцелі хутка і незаўважна, а дзецям хацелася прадоўжыць свой адпачынак.
👩🏫🍁🍂Выхавальнікі стараліся, каб дзеці няпроста ўдзельнічалі ў мерапрыемствах, а яшчэ і самі стваралі радасць гульні і зносін, бо ўсведамляючы свае творчыя здольнасці, дзеці атрымліваюць ні з чым непараўнальнае задавальненне.
На працягу Дня адкрыццяў для дзяцей былі праведзены: хвілінка здароўя "Усё аб правільным харчаванні", кіналекторый "Мая цудоўная сямейка", арганізаваны ў гарадскім кінатэатры "Зорка", гульня-віктарына "Дзіўныя месцы Беларусі", патрыятычная акцыя " Разам мы - Беларусь».
Традыцыйна на закрыцці лагернай змены дзеці ўспомнілі ўсё лепшае, што адбылося з імі на працягу лагера.
👩🏫🔖У заключэнне выхавальнікі правялі з дзецьмі інтэрв'ю. Прыемна было чуць, што за час знаходжання ў лагеры дзеці пазналі шмат новых гульняў, атрымалі зарад станоўчых эмоцый.