Сёння, 17.09.2024, ва ўстанове адукацыі адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход па тэме "Бяспека дзяцей - клопат дарослых". Перад бацькамі выступіла інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Баранавіцкага ГРАНС Падчасава К.Ю., якая давяла да ведама бацькоў асноўныя правілы пажарнай бяспекі ў восеньскі перыяд, нагадала бацькам аб адказнасці за свавольствы дзяцей з агнём. Начальнік ІСН Баранавіцкага РАУС Бабіч В.У. звярнуў увагу прысутных на падлеткавую злачыннасць і спосабы яе прафілактыкі. Намеснік старшыні КСН Баранавіцкага райвыканкама Клаўсуць В.В. расказала аб прычынах, якія ўплываюць на ўчыненне злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці.