12 чэрвеня ў прышкольным аздараўленчым лагеры прайшоў "Дзень экалогіі".
🍃Дзеці здзейснілі своеасаблівае падарожжа ў свет жывой прыроды. Традыцыйная арганізацыйная лінейка, зарадка, сняданак - так пачаўся насычаны лагерны дзень.
Затым прайшла квэст-гульня "Мазаіка жыцця". Усе дзеці былі актыўнымі, хутка адказвалі на пытанні, выконвалі разнастайныя заданні, гулялі.
Выхаванцы прыйшлі да высновы, што кожны чалавек павінен жыць у гармоніі з прыродай.
🚭Далей праведзена тэматычная віктарына «Шкодным звычкам НЕ». Арганізавана работа школы Усезнайка. Тэматычнае выхаваўчае мерапрыемства, арганізаванае настаўнікам біялогіі і геаграфіі Аленай Міхайлаўнай Русак "Сакрэты чалавечага цела", садзейнічала атрыманню выхаванцамі новых ведаў з мэтай прафілактыкі захавання здароўя, выхавання асноўных элементаў здаровага ладу жыцця.
💥Пасля абеду было арганізавана "Прадстаўленне атрада", падчас якога адчуваўся камандны дух і згуртаванасць, відаць, што дзеці паспелі пасябраваць.
✅Так скончыўся яшчэ адзін дзень у нашым лагеры!
💁‼Мы спадзяемся, што выхаванцы нашага лагера будуць летам не толькі весела адпачываць, адкрываць для сябе новыя веды, але і клапаціцца аб прыродзе свайго любімага пасёлка.