Трэці дзень прышкольнага лагера аб'яўлены "Днём усёзнаек".
📚 Раніца выхаванцаў пачалася з экскурсійнай праграмы ў ДУК "Мірская сельская бібліятэка", у рамках якой з дзецьмі праведзена інтэлектуальная праграма "У свеце дзіцячай кнігі".
🏀На працягу дня дзеці з задавальненнем гулялі ў розныя рухомыя гульні, выяўляючы сілу, спрыт і цягавітасць.
💡Інтэлектуальная праграма «У гасцях ва Ўсёзнайкі» спрыяла развіццю творчых здольнасцяў, лагічнага мыслення, фармаванню талерантнага стаўлення адзін да аднаго, уменню працаваць у камандзе.
Завяршыўся дзень кіналекторыем «У свеце дзіцячага кіно».
Жыццё ў лагеры для дзяцей праходзіць актыўна і цікава. З кожным днём яны адкрываюць для сябе нешта новае.