4 сакавіка навучэнцы 5 класа наведалі Баранавіцкі краязнаўчы музей, дзе для іх была арганізавана экскурсія "Баранавіцкі край у гады Вялікай Айчыннай вайны". Экскурсавод расказала хлопчыкам і дзяўчынкам аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб лагеры смерці ў в.Калдычэва, аб яўрэйскім гета ў цэнтры горада, аб лёсах жыхароў розных нацыянальнасцей, аб каласальных стратах беларускага народа.