Сёння для навучэнцаў 1-4 класаў была праведзена школьная лінейка, на якой вучням было прапанавана чарговы раз успомніць правілы дарожнага руху. Дзецям было сказана, што правілы дарожнага руху абавязаны ведаць усе яго ўдзельнікі - вадзіцелі і пешаходы, дарослыя і дзеці. Няведанне гэтых правілаў не вызваляе нас ад абавязку іх прытрымлівацца, у адваротным выпадку можа здарыцца бяда. Кіраўніцтва школы і класныя кіраўнікі настойліва рэкамендавалі дзецям выконваць законы дарог.