Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

08.05.23

Урачысты мітынг, прысвечаны Вялікай Перамозе

Сёння, 08.05.2023, напярэдадні Дня Перамогі ля абеліска ў аг. Мір прайшоў урачысты мітынг з удзелам навучэнцаў ДУА "Мірская сярэдняя школа", работнікаў Мірскага СДК і жыхароў аграгарадка. На мітынгу прысутнічалі ганаровыя госці Папко А. В., інспектар ІСН Баранавіцкага РАУС, Гаркун Т.А., старшы інспектар ІСН Баранавіцкага РАУС. Ушанаваць памяць загінуўшых салдат у Вялікай Айчыннай вайне - абавязак кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Сумесна з педагогамі і навучэнцамі супрацоўнікі ІСН наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Бурло Вікенція Ільіча. Яны ўручылі ветэрану букет белых кветак, якія сімвалізуюць мір і спакой. На сустрэчы ветэрану былі сказаны цёплыя словы падзякі за мірнае неба нашай Радзімы.