У рамках грамадзянска-патрыятычнага выхавання, на восеньскіх канікулах для 10 выхаванцаў старэйшай групы ДУА "Мірскі дзіцячы сад" Баранавіцкага раёна і 18 навучэнцаў 1 класа ДУА "Мірская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні была арганізавана экскурсія па школе з наведваннем выставы аб генацыдзе беларускага народа. Даступна, пазнавальна, з візуалізацыяй выхаванцы і навучэнцы азнаёміліся з трагічнымі старонкамі нашай гісторыі.