У ДУА "Мірская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна стартаваў праект "Госць тыдня". Дэвіз праекта - "Тое, што мы робім, павінна быць каму-небудзь патрэбнае". У рамках праекта сёння нашу школу наведалі студэнты факультэта педагогікі і псіхалогіі УА "БарДУ" - Вінаград Іна і Плюта Вікторыя. Будучыя педагогі папрацавалі з навучэнцамі 6 і 9 класаў па тэмах "Мы за ЗЛЖ"
і "Прафілактыка кіберзлачыннасці". На сёння можна казаць аб тым, што праект прынясе шмат цікавага і карыснага, як навучэнцам нашай установы, так і нашым гасцям. Тое, што мы робім, павінна быць каму-небудзь патрэбнае.