Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

23.12.15

Абласная прафілактычная акцыя "Начны дазор"

Учора ў Брэсцкай вобласці стартаваў комплекс спецыяльных мерапрыемстваў «Начны дазор». Ён прымеркаваны да пачатку зімовых канікул і завершыцца 10 студня 2016 года.
Яго галоўная мэта - папярэджанне правапарушэнняў з удзелам падлеткаў, якія здзяйсняюцца ў цёмны час сутак. На працягу тыдня супрацоўнікамі ГАУС і РАУС будуць праводзіцца тэматычныя сустрэчы ў працоўных і навучальных калектывах. На працягу ўсёй акцыі арганізаваны рэйды.
Як распавёў інспектар Дзмітрый Петрашэвіч, у бягучым годзе шасцёра бацькоў прыцягнуты да адказнасці за знаходжанне непаўналетніх на вуліцы пасля 23-х гадзін без суправаджэння дарослых.

Памятаеце, што невыкананне бацькамі або асобамі, якія іх замяняюць, абавязкаў па суправаджэнні непаўналетняга ва ўзросце да 16 гадоў, альбо па забеспячэнню яго суправаджэння паўналетняй асобай, у перыяд з 23.00 да 6.00 гадзін па-за жылля, цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць, прадугледжаную ст.17.13 КоАП Рэспублікі Беларусь і прадугледжвае:

- Папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 2-х базавых велічынь.

Тое ж дзеянне, учыненае паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне - накладанне штрафу ў памеры ад 2 да 5 базавых велічынь.