Штогод, 22 чэрвеня, у Беларусі адзначаюць сумную дату - Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. У краіне ўспамінаюць тых, хто коштам свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, усіх загінуўшых ад рук фашыстаў і памерлых у тыле ад голаду і нягод. У гэты дзень кіраўніцтва, педагагічны калектыў і навучэнцы нашай школы прынялі ўдзел у раённым мітынгу-рэквіеме, ушанаваўшы хвілінай маўчання ўсіх загінуўшых у гады фашысцкай акупацыі.