Непрыкметна праляцеў час. Надышоў дзень закрыцця прышкольнага лагера "Вясёлка".
📌 Наш лагер працаваў з 3 па 21 чэрвеня 2024 года, адпачылі ў ім 20 дзяцей рознага ўзросту.
⛺👩🎨Лагер - гэта маленькае жыццё. Усю змену ў лагеры панавала весялосць, мітусня, кожны дзень быў напоўнены цікавымі падзеямі і мерапрыемствамі. За час, праведзены ў прышкольным лагеры, выхаванцы навучыліся сябраваць, паважаць і шанаваць адзін аднаго.
👫🎒Уся выхаваўчая работа праводзілася згодна з планам летняга аздараўленчага лагера. Мерапрыемствы спалучалі розныя віды дзейнасці: прагулкі, спаборніцтвы, гутаркі, віктарыны, спартыўныя мерапрыемствы, эстафеты. Кожны дзень пачынаўся з ранішняй гімнастыкі.
Арганізуючы разнастайную па формах і зместу дзейнасць, педагагічны калектыў стварыў усе ўмовы таго, каб у дзяцей праявіліся, актывізаваліся і развіліся станоўчыя якасці характару. Таксама лагер дапамог дзецям асвоіць розныя віды дзейнасці, набыць канкрэтныя веды і ўменні, сфарміраваць лідэрскія якасці.
⛳Надышоў час растання. На закрыцці лагернай змены дзеці ўспаміналі ўсё лепшае, што адбылося з імі ў "Вясёлцы". Праграма закрыцця лагернай змены была насычанай.
Напярэдадні Дня памяці і смутку для дзяцей праведзены мітынг "І няхай памятаюць пакаленні" ў вёсцы Пастарынне, кіналекторый "Дзецям пра вайну" на базе КК "Мірскі дом культуры".
Спадзяемся, што дні, праведзеныя ў лагеры, даставілі дзецям шмат радасных хвілін і ўспамінаў!