Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

13.06.24

Аздараўленчы лагер "Вясёлка". Дзень дзіцячай кнігі

13 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры "Вясёлка" прайшоў "Дзень дзіцячай кнігі". 🎨🏰Падчас конкурсу малюнкаў "Вясёлка казак" дзеці ўспомнілі назвы і змест твораў многіх аўтараў, удасканальвалі свае выяўленчыя навыкі. 📜📚 Падарожжа ў чароўны свет ведаў і ўражанняў падарыла дзецям выстава кніг "Мая любімая кніга", арганізаваная ва КК "Мірская сельская бібліятэка".📌 Таксама выхаванцы прынялі актыўны ўдзел у інтэлектуальным турніры "Па слядах літаратурных герояў", які ў займальнай форме правяла бібліятэкар Данілік А.А. 🔎📝Дзеці пабывалі ў гасцях у любімых герояў, адказалі на каверзныя пытанні, паспаборнічалі ў розных конкурсах, расказалі пра сваіх любімых літаратурных персанажаў. Падчас відэасалона "Дружаць кнігі і кіно" выхаванцы прыйшлі да высновы: літаратура і кіно не супернічаюць, а супрацоўнічаюць адзін з адным, паколькі літаратура і кіно – два віды мастацтва, якія вельмі станоўча ўплываюць на кожнага з нас.
📖Такім чынам, "Дзень дзіцячай кнігі" не толькі прыцягнуў чытачоў, раскрыў іх таленты, але і дазволіў звярнуць увагу дзяцей на неабходнасць сістэматычна чытаць, падвышаць свой інтэлектуальны ўзровень.
📌Ключавым мерапрыемствам дня стаў круглы стол "Моладзь у сучасным свеце", праведзены сумесна з удзельнікамі арт-студыі "Каша" ў рамках рэспубліканскай інфармацыйна-асветніцкай акцыі "Крок да поспеху". 🎤🎼🎧Вакалісткі з радасцю расказалі дзецям пра свой жыццёвы шлях, дзе і як любяць адпачываць, каго лічаць кумірам і пра што мараць. Гутарка атрымалася матывацыйнай і адкрытай. Ключавы пасыл сустрэчы - для дасягнення поспеху трэба пастаянна ўкладваць намаганні і шмат працаваць.