Шосты дзень у прышкольным аздараўленчым лагеры "Вясёлка" стаў "Днём сюрпрызаў".
Пачаўся ён з рухомай зарадкі, пасля якой былі праведзены гульні на свежым паветры.
Квэст-гульня "Беларусь - мая краіна" адправіла дзяцей у "падарожжа" па пошуку скарбу, падчас якога яны адгадвалі загадкі, шукалі скарб, спявалі песні, разгадвалі крыжаванкі.
🎾Спартыўная гадзіна "У пошуках вясёлага мяча" паказала, якія выхаванцы спрытныя, трапныя, хуткія. Перамагло сяброўства і згуртаванасць.
У рамках выхавання кібербяспекі праведзена інфармацыйная сустрэча сумесна з інспектарам ІСН Баранавіцкага РАУС Я. В. Папко "Бяспечныя канікулы. Правілы бяспечнага Інтэрнэту".
🎨 Завяршыўся дзень пазітыўнай хвілінкай уражанняў "Аквагрым: створым святочны настрой".