У рамках праекта "Бацькоўскі ўніверсітэт" педагогі і бацькі навучэнцаў абмеркавалі тэму
"Шляхі пераадолення дрэнных звычак"
Бацькі пачатковых класаў былі азнаёмлены з асноўнымі правіламі здаровага харчавання Яны папрацавалі ў групах, падзяліліся традыцыямі харчавання, якія замацаваліся ў іх сем'ях. Былі азнаёмлены з тэхналагічнымі картамі, паводле якіх рыхтуецца ежа для навучэнцаў. А пазней у школьнай сталовай змаглі прадэгуставаць тыя сняданкі, якія атрымліваюць іх дзеці.
Бацькі далі высокую адзнаку такім прыгатаваным стравам, як шакаладна-тварожная запяканка, тварожная запяканка, амлет натуральны, амлет на малацэ.