Акцыю "Дзень добрых рук" правялі старшакласнікі. Дзеці напісалі віншавальныя паштоўкі ветэранам педагагічнай працы і адправілі іх па пошце. Цёпла сустрэў гасцей Бурло Вікенцій Ільіч, ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Атрымаўшы віншаванне, Вікенцій Ільіч прачытаў верш на беларускай мове "Ты мой брат, каго зваць беларусам" і падзяліўся сваімі ўспамінамі. Дзеці назапасіліся віншавальнымі паштоўкамі і жадалі шчаслівага Новага года ўсім прахожым, а таксама работнікам Мірскага СДК.