Сёння для выпускнікоў 9 і 11 класаў адбылася ўрачыстая лінейка "Звіні, апошні званок!". Пасталелыя і прыгожыя выпускнікі стаяць на парозе дарослага жыцця.
У вачах настаўнікаў - гонар за сваіх вучняў і лёгкі смутак ад растання. Дырэктар Мядзведзік С.М. пажадала выпускнікам поспехаў у будучыні, нагадала аб важнасці захавання школьнага сяброўства. Прагучалі кранальныя словы падзякі ад выпускнікоў.
Школа ўпрыгожана белымі галубамі - сімвалам таго, што выпускнікі, як птушкі, ляцяць у свой уласны, вялікі свет, каб рэалізаваць свае мары.
Няхай ваш палёт будзе лёгкім і паспяховым! Не бойцеся марыць, адважвацца і імкнуцца да новых вяршыняў. Памятайце, што школа заўсёды будзе вашым домам, дзе вас любяць і чакаюць. У добры шлях, выпускнікі 2025!










