Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

08.02.24

Лінейка, прысвечаная Дню памяці героя-антыфашыста

Дата 8 лютага займае важнае месца ў піянерскім календары. У гэты дзень піянеры Беларусі ўшаноўваюць памяць загінуўшых юных хлапчукоў і дзяўчынак, якія ўступілі ў няроўны бой з нямецка-фашысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На лінейцы, прысвечанай Дню памяці героя-антыфашыста, навучэнцы ўспомнілі паіменна слаўных піянераў, ушанавалі іх памяць хвілінай маўчання. На лінейцы прысутнічаў галоўны спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ "Агракамбінат "Мір" А.В.Мініч. Выступаючы перад вучнямі, ён нагадаў, што менавіта нашым дзядам і прадзедам, а яшчэ такім жа хлапчукам і дзяўчынкам мы абавязаны мірным небам над галавой. Менавіта ў гэты дзень другакласнікі сталі акцябратамі, на іх грудзях заблішчалі зорачкі.