Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

03.03.23

Забыццю не падлягае

Навучэнцы 5 класа ДУА "Мірская сярэдняя школа" наведалі выставу «Забыццю не падлягае», падрыхтаваную краязнаўчым музеем ва ўзаемадзеянні з Баранавіцкай міжраённай пракуратурай.

Выставачная экспазіцыя расказвае пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, лагер смерці Калдычэва, яўрэйскае гета ў цэнтры горада, лёсы жыхароў розных нацыянальнасцей і каласальныя страты беларускага народа.

Аснову экспазіцыі склалі матэрыялы з розных фондавых калекцый: дакументальнай, фотадакументальнай, рэчавай і іншых. Сярод дакументаў - карта спаленых вёсак Баранавіцкага раёна, унікальныя фотаздымкі акупаваных Баранавіч, партызанскія лістоўкі і газеты. Усё працята людскім болем і ўспамінамі.

Выстава “Забыццю не падлягае” – гэта чарговы напамін пра важнасць захавання гістарычнай праўды пра генацыд, страшныя злачынствы нацыстаў і іх памагатых у гады Вялікай Айчыннай вайны, забыцца на іх нельга.