Старшакласнікі Мірскай школы наведалі Кірмаш мэтавай падрыхтоўкі для навучэнцаў Баранавіцкага раёна.
- Кірмаш мэтавай падрыхтоўкі праводзіцца для таго, каб выпускнікі школ раёна змаглі вызначыцца са сваёй будучыняй, свядома падысці да выбару прафесіі, а прадпрыемствы раёна - у будучыні атрымаць кадры, якія зацікаўлены дастойна працаваць і развівацца прафесійна, - падкрэсліў кіраўнік Баранавіцкага раёна Сяргей Карпенка.