У рамках супрацоўніцтва ІСН Баранавіцкага РАУС і СПЦ Баранавіцкага раёна ў ДУА "Мірская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна праведзены заняткі з элементамі арт-тэрапіі па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў "Мая тэрыторыя". Інспектар ІСН Баранавіцкага РАУС Папко А.У. правяла тэарэтычную частку занятку, разгледзела з навучэнцамі праблемныя сітуацыі і шляхі іх вырашэння, наступствы супрацьпраўных паводзін. Педагог-псіхолаг ДУА "Сацыяльна-педагагічны цэнтр Баранавіцкага раёна" Крыпа С.У. правяла практычную частку, у якой непаўналетнія трэніравалі навыкі пазітыўнага ўзаемадзеяння з асяроддзем, развівалі адаптыўныя здольнасці, павышалі культуру зносін, вучыліся рабіць выбар. Заняткі праходзілі ў добразычлівай атмасферы.