Сёння на базе Мірскай сярэдняй школы прайшоў семінар "З моладдзю на роўных" у фармаце адкрытага дыялогу.
Перад навучэнцамі выступілі: Лычкоўскі Іван Іванавіч, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі;
Бабіч Віталь Уладзіміравіч, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Баранавіцкага РАУС;
Кулеш Сяргей Іванавіч, галоўны інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Баранавіцкага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях;
Карповіч Вольга Віктараўна, першы сакратар райкама БРСМ.
Асноўныя тэмы, якія былі закрануты ў ходзе сустрэчы: "Патрыятычнае выхаванне моладзі на прыкладзе франтавой паэткі Юліі Уладзіміраўны Друнінай", "Палавая недатыкальнасць дзяцей - што неабходна ведаць на гэтую тэму?", "Прафілактыка наркаманіі і правапарушэнняў у маладзёжным асяроддзі", "Інфарміраванне аб стане пажарнай бяспекі ў рэгіёне, навучанне мерам пажарнай бяспекі, папярэджанні пажараў і гібелі ад іх людзей», падрабязна пагаварылі аб кожным напрамку дзейнасці Саюза моладзі. Таксама аб сумеснай праграме БРСМ і кампаніі Autоhelp "Маладзёжны білет - твая сацыяльная падтрымка!", якая дазваляе скарыстацца сістэмай лаяльнасці гандлёвых і сэрвісных кампаній, якія ўваходзяць у партнёрскую сетку Autоhelp.