Валанцёры ДУА "Мірская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна з вялікай стараннасцю працягваюць прыводзіць у парадак месцы воінскіх пахаванняў.
У рамках арганізацыі работы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні, навядзенні парадку і добраўпарадкаванні памятных месцаў 03.11.2022 наведзены парадак каля памятнага знака ахвярам фашызму, размешчанага па дарозе па маршруце аг.Мір - г.Баранавічы і каля помніка, размешчанага ў в.Пастарынне. Добраўпарадкаванне помнікаў, воінскіх пахаванняў - гэта даніна мужнасці і стойкасці пакаленням, якія прайшлі вайну. Маладое пакаленне павінна ведаць гісторыю і шанаваць памяць продкаў, памятаць, якім коштам дасягнута Перамога! Нашыя валанцёры памятаюць усіх тых, хто аддаў сваё жыццё, каб мы сёння жылі пад мірным небам, радаваліся кожнаму новаму мірнаму дню.