Вучаніца школы Сумейка Вераніка прыняла ўдзел у творчым конкурсе "Тут пакінуў я душы часцінку...", прысвечанаму паэту А.Міцкевічу. Малюнак па паэме "Свіцязянка" прыцягнуў увагу журы і атрымаў дыплом пераможцы. Вераніку запрасілі ў музей-сядзібу А.Міцкевіча на малую радзіму паэта. Падчас святочнага мерапрыемства дзяўчына была ўзнагароджана дыпломам і атрымала кнігу з вершамі паэта ў падарунак.