Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

29.03.22

Суботнік каля памятных знакаў ахвярам фашызму ў аг. Мір і в. Пастарынне

У рамках арганізацыі работы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні, правядзення месячніка па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку, 29 сакавіка 2022 года адміністрацыя, педагогі, актыў школы, члены "Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі", члены ГА "Белая Русь", правялі суботнік каля памятных знакаў ахвярам фашызму ў аг. Мір і в. Пастарынне. Ачысцілі тэрыторыю ад апалага лісця і галінак, сабралі смецце, падрыхлілі глебу вакол кустоў, вычысцілі пліты помнікаў. Дзякуючы дружнай і зладжанай рабоце, наведзены парадак.
Добраўпарадкаванне помнікаў, воінскіх пахаванняў - гэта даніна мужнасці і стойкасці пакаленням, якія прайшлі вайну. Гэта клопат аб будучыні нашай Радзімы, маладое пакаленне павінна ведаць гісторыю і шанаваць памяць продкаў, памятаць, якім коштам дасталася Перамога.