Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

26.03.22

Дзень без рукзакоў у Мірскай СШ

Апошні дзень трэцяй чвэрці ў Мірскай сярэдняй школе правялі крэатыўна: пятніца была абвешчана "Днём без рукзакоў". 

Мэтай правядзення гэтай акцыі было навучыць школьнікаў прымаць рацыянальныя рашэнні. Для ўдзелу ў мерапрыемстве навучэнцам было прапанавана праявіць арыгінальнасць і прынесці неабходныя школьныя прыналежнасці ў чым заўгодна, але толькі не ў школьным рукзаке або партфелі.

У чым толькі не дастаўляліся ў гэты дзень падручнікі і сшыткі: гэта былі каробкі з-пад абутку і вёдры, кантэйнеры і дзіцячыя каляскі, тазы для бялізны і чамаданчыкі для аўтамабільных і слясарных інструментаў, ёмістасці для рыбалкі і рознакаляровыя пакеты і шаперы. Самымі крэатыўнымі формамі дастаўкі былі прызнаныя падушка, кошык і клунак на палцы.

mirskaya-2.jpg

mirskaya-3.jpg