21 лютага – Дзень роднай мовы. Ён стаў пачаткам тэматычнага тыдня ў Мірскай школе. Сёння ў 3 класе адбылося свята. У госці былі запрошаны вучні 1 і 2 класаў. Вучні паказалі казку "Дзедава рукавічка", чыталі вершы, спявалі песні. Закончылася свята акцыяй "Праспяваем гімн разам".
Усе класы паўдзельнічалі ў акцыі "Перакладзі слова". Вучні перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, самыя кемлівыя атрымлівалі за правільны адказ цукеркі.
Закончыўся першы дзень тэматычнага тыдня музычна-літаратурнай гасцёўняй "Чароўнае слова ты, роднае слова!". Вучні расказвалі вершы аб мове, зачароўваючы слухачоў яе прыгажосцю, мілагучнасцю, непаўторнасцю.
Да Тыдня роднай мовы аформлена выстава літаратуры