Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

10.01.22

Акцыя "Нашы дзеці"

Сёння ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" навучэнцам 11 класа (Зарожнаму А., Клімковіч В., Лявашовай В.), 10 класа (Зарожнаму П., Бушыла З., Ліцкевіч А.) і навучэнцам 8 класа (Бушыла С., Круглаву М.) былі ўручаны салодкія падарункі па выніках вучобы і спартыўных дасягненняў у 2021 годзе. Кіраўніцтва школы падзякавала хлопчыкам і дзяўчынкам за іх высокія дасягненні, упартую працу і настойлівасць у рэалізацыі намечаных мэт. Дзеці, ў сваю чаргу, выказалі словы падзякі настаўнікам за іх граматную і карпатлівую работу ў падрыхтоўцы да алімпіяд, навукова-практычнай канферэнцыі, спартыўных спаборніцтваў.