Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

06.01.22

Выстава "Забыццю не падлягае"

Тэму патрыятычнага выхавання абмеркавалі педагогі ДУА "Мірская СШ" Баранавіцкага раёна падчас наведвання выставы ў Баранавіцкім краязнаўчым музеі. Выстава "Забыццю не падлягае", як нельга актуальная менавіта зараз, у Год гістарычнай памяці. Цяпер асабліва важна памятаць аб фарміраванні аб'ектыўных адносін грамадства да гістарычнага мінулага, захаванні і ўмацаванні адзінства беларускага народа. Пакуль мы памятаем, мы жывем. І хто, як не педагогі, могуць і гатовы фармаваць правільныя каштоўнасці ў падрастаючага пакалення. Адназначна, выстава пакінула след у свядомасці кожнага педагога. Мы яшчэ раз усвядомілі, што толькі памяць аб мінулым, дазваляе пабудаваць моцную сучаснасць.