Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

01.12.21

Вынікі конкурсаў

Учора ў Мірскай СШ падведзены вынікі конкурсу па збору макулатуры за 2021 год. Першае месца па праве заваяваў 6 клас, класны кіраўнік - Альшэўская Н.Л. Другое месца заняў 5 клас, класны кіраўнік - Налівайка А.А. Трэцяе месца ў 10 класа, класны кіраўнік - Ляўко А.М. Віншуем пераможцаў! Новых поспехаў у рэалізацыі пастаўленых задач. Перадаем вялікі дзякуй бацькам, якія аказалі дапамогу ў зборы і дастаўцы макулатуры. Без іх мы б не справіліся.

Мінулы тыдзень выдаўся для навучэнцаў Мірскай школы цікавым і плённым. Конкурс красовак, конкурс масак, дзень ЦікТока, і гэта нават не ўсе мерапрыемствы, якія ўцягнулі вучняў у сумесную дзейнасць. Час падводзіць вынікі. Першае месца па выніках тыдня прафілактыкі вірусных інфекцый занялі: 1 клас (класны кіраўнік Барысевіч Н.І.), 2 клас (класны кіраўнік Герман Т.М.), 11 клас (класны кіраўнік Сяўрук Ж.В.). Другое месца ў 6 класа, класны кіраўнік Альшэўская Н.Л., і 4 класа, класны кіраўнік Халамава А.Ю. Трэцяе месца ў 3 класа, класны кіраўнік - Вераксіч Т.В. Віншуем пераможцаў! Далей - больш.