Цікавы прыпынак з'явіўся ў ДУА "Мірская школа". У канікулярны перыяд рэалізуецца праект пад назвай "Наступны прыпынак - другая чвэрць". На імправізаванай афішы можна ўбачыць план работы ўстановы на канікулах, графікі работы, правілы бяспечных паводзін. Навучэнцы школы тут жа падхапілі ідэю праекта, і на афішы сталі з'яўляцца аб'явы аб куплі дзённіка з добрымі адзнакамі, аб здачы ў арэнду цыркуля, аб продажы сшытка. Мэта праекта - цікавыя і бяспечныя канікулы. Усіх чакаем у школе. Разам весялей.