«Не будзь невідзімкай - Засвяціся ў цемры!»
Вечарам і ноччу, калі вуліцы і двары дрэнна аcветлены, вадзіцелі выяўляюць пешахода, які мае святлоадбівальныя элементы, са значна большай адлегласці ў параўнанні з пешаходамі без іх.
Калі машына рухаецца з блізкім святлом фар, адлегласць павялічваецца з 25-40 метраў да 130-140, а калі з далёкім - адлегласць павялічваецца да 400 метраў. Па выніках даследавання, адлегласць, з якой «пазначаны пешаход» становіцца больш прыкметны вадзіцелю аўтамабіля, павялічваецца ў 1,5-3 разы. А гэта дае вадзіцелю дадатковы час на прыняцце найбольш правільнага рашэння для пазбягання магчымага наезду на пешахода.
Не забудзьцеся пазначыць сябе святлоадбівальнымі элементамі ў цемры! Беражыце сябе!