На гэтым тыдні ў школе прайшло Свята пасвячэння ў першакласнікі. Хлопчыкі і дзяўчынкі за першы месяц вучобы асвойвалі "Уводзіны ў школьнае жыццё", вучыліся працаваць у новым калектыве, з новай настаўніцай. Усе выпрабаванні прайшлі і цяпер яны - вучні! Ура! Віншуем вас і прымаем у сваю вялікую школьную сям'ю. Поспехаў вам!