15 мая - Міжнародны дзень сям'і. У нашай школе традыцыйна праходзіць тыдзень, прысвечаны гэтай падзее (план).
Рыгор Барадулін, "Радня — працяг твайго зямнога дня..."
Радня — працяг твайго зямнога дня.
Маліся, каб не скора вечарэла,
Каб адзіноту крэўнасцю сагрэла,
Каб ля цябе не зябла дабрыня.
Ваўком завые злосці ваўчаня,
Зірне чужая зайздрасць анямела.
Каб дрэва радаводнае шумела,
Таіць карэнне мусіць глыбіня.
Рыдлёўка далакопава ў знямозе
Жвір сыпле раўнадушнай даланёй
На сон, што йдзе па незямной дарозе.
Трывожна кожнай верачы прыкмеце,
Расстаўшыся з апошняю раднёй,
Адчуеш, як сцюдзёна ў гэтым свеце.