Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства адукацыі і II нацыянальны тэлеканал (ОНТ) падрыхтавалі ролік з элементарнымі правіламі паводзін для школьнікаў падчас вясенніх канікул.
Выкананне гэтых простых правілаў з'яўляецца эфектыўнай мерай прафілактыкі супраць прастудных і вірусных захворванняў.
Сёння вучні 1-11 класаў, у апошні дзень перад вясеннімі канікуламі, прайшлі інструктаж з праглядам відэароліка аб правілах бяспечных паводзін.