Сёння з навучэнцамі старэйшых класаў сустракаліся прадстаўнікі ДУА "Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт". Выкладчык універсітэта і студэнты 3 курса правялі прафарыентацыйную гутарку, анкетаванне вучняў 11 класа. Будучыя выпускнікі школы даведаліся аб умовах паступлення, навучання студэнтаў, бытавых умовах інтэрната, аб тым, як студэнты праводзяць вольны час.